У Добрушскім раёне МНС эвакуявала 45 дзетак з дзіцячага садка
Раніцай 28 снежня ў дзіцячым садку вёскі Жыгунь Добрушскага раёна спрацавала супрацьпажарная сігналізацыя "Маланка". У 10:12 дыспетчар перадаў выклік ратавальнікам МНС, якія неадкладна выехалі на месца здарэння.
У дзіцячым садку ў той час праводзіўся ранішнік. На той момант у будынку знаходзілася 96 чалавек: 45 дзяцей, 26 чалавек персаналу і 25 бацькоў. Пасля таго, як спрацавала сігналізацыя (яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС) персанал дзіцячага садку эвакуяваў людзей на вуліцу.
Ратавальнікі высветлілі, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў электрашчытавой. У калідорах пахла дымам, было лёгкае задымленне. Адкрытага гарэння не назіралася, паведамляе mchs.gov.by.