У Добрушскім раёне пенсіянер згарэў на дачы ў свайго сябра
У ноч на нядзелю ў дачным пасёлку ў Добрушскім раёне на пажары загінуў пенсіянер. Здарэнне адбылося ў садовым таварыстве “Сатурн” каля вёскі Дударава — інфармацыя пра пажар паступіла ў МНС ў 0.35.
Падчас тушэння пажару ў цагляным дачным доме знайшлі труп мужчыны. Яr высветлілася, гэта пенсіянер 1954 года нараджэння, які напярэдадні здарэння гасцяваў тут у сябра. Гаспадара дома ў момант пажару на месцы не было. Аператыўна-следчая група цяпер праводзіць праверку інцыдэнту.
Магчымая версія пажару — неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.