У другой палове тыдня ў Беларусі зноў пацяплее

У Беларусі пацяплее толькі ў другой палове тыдня, але ў бліжэйшыя дні будзе халаднавата. Як паведаміў інфармацыйнаму агенцтву "Мінск-навіны" начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Аляксандр Бяганскі, у аўторак і сераду чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе 11-13 цяпла, удзень — 20-22. Ад чацвярга ападкаў стане менш, у пятніцу пацяплее на некалькі градусаў.

А вось у выхадныя дні ў Беларусь вернецца ліпеньскае цяпло. У суботу ў начныя гадзіны прагназуецца 11-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 25-27. У нядзелю будзе ад 15 да 17 градусаў уначы і ад 26 да 28 цяпла ўдзень. Магчымыя дажджы і навальніцы.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі