У Дрыбінскім раёне трактар наехаў на мужчыну, які выпаў з прычэпа
У Дрыбінскім раёне трактар "Беларус" наехаў на мужчыну, які выпаў з прычэпа. Здарэнне адбылося яшчэ раніцай 5 жніўня на аўтадарозе "Чэрнеўка — Белая — Рабкі", але пра яго стала вядома толькі сёння.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, 36-гадовы трактарыст буксіраваў прычэп. Ён парушыў правілы перавозкі пасажыраў — у прычэпе быў 33-гадовы мужчына, жыхар вёскі Белая. Падчас руху пасажыр выпаў з прычэпа і трапіў пад колы. Мужчына памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.
Фота: uvd.mogilev.by