У Дубровенскім раёне казёл дапамог у расследаванні міліцыі

У Дубровенскім раёне казёл дапамог у расследаванні міліцыі

У Дубровенскім раёне казёл дапамог у расследаванні міліцыі. Дзякуючы жывёле знайшлі абрэз паляўнічай стрэльбы з патронамі, інфармуе minsknews.by.

Крымінальная гісторыя пачалася з затрымання каля Дняпра, па якім у гэтым месцы праходзіць мяжа з Расіяй, двух мужчын. Яны лавілі рыбу сеткай. Адзін з мужчын паспрабаваў уцячы — пераплываў раку. Іншы аказаўся былым супрацоўнікам прыродааховы. Паколькі парушальнікі здабылі 14 кг рыбы, гэтага аказалася дастаткова для распачацця крымінальнай справы.

Міліцыянеры вырашылі праверыць дамы ў адной з вёсак, дзе спыняліся мужчыны. Яны знайшлі амаль тры дзясяткі сетак, электравуду і тры камплекты абсталявання да яе. У гэты момант і дапамог казёл, які выкаціў са схованкі на падворак пластыкавую бочку з абрэзам. Рыбакоў-нелегалаў узялі пад варту. Яны ўжо кампенсавалі 2600 рублёў нанесеных прыродзе страт. Прызначана экспертыза па зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі