У Дубровенскім раёне п’яны вясковец застрэліў мужчыну і параніў падлетка

У Дубровенскім раёне п’яны вясковец застрэліў мужчыну і параніў падлетка

Трагічнае здарэнне ў Дубровенскім раёне: п’яны 34-гадовы вясковец застрэліў 41-гадовага мужчыну і параніў 16-гадовага падлетка. Як паведамляе прэс-служба Віцебскай абласной міліцыі, інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 6 кастрычніка ў вёсцы Засценкі.

Мясцовы жыхар выпіваў у кампаніі аднавяскоўцаў. У пэўны момант распачалася сварка: тады мужчына схапіўся за ружжо і стаў страляць. Мужчына, у якога ён трапіў, сканаў у машыне хуткай па дарозе ў лякарню, хлопец атрымаў раненне ў перадплечча і знаходзіцца ў лякарні.

Сам нападнік знік з месца здарэння. Міліцыя затрымала яго каля другой гадзіны ночы. Цяпер праводзіцца расследаванне з высвятленнем усіх акалічнасцяў здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі