У Ерэванскім універсітэце прагрымеў выбух, ёсць пацярпелыя
На месцы здарэння
У будынку хімічнага факультэта Ерэванскага дзяржуніверсітэта раніцай 17 лістапада прагрымеў выбух, паведамляе рэсурс News.am. Паводле папярэдніх звестак, адзін чалавек загінуў, трое — у шпіталі. У МУС краіны кажуць, што выбух адбыўся ў падвале — там вяліся рамонтныя работы.
"У цяперашні час пажар патушаны, праводзяцца адпаведныя мерапрыемствы. Пазней мы зробім дадатковую заяву", — заявіў прэс-сакратар універсітэта Кнар Місакян. Паводле яго слоў, згодна з папярэдняй версіяй пажар узнік праз перапады напружання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.