У французскім серыяле на “фота з Масквы” — беларускі подпіс

У французскім серыяле на “фота з Масквы” — беларускі подпіс

У французскім серыяле пра шпіёнаў “Бюро легенд” пад выглядам Масквы паказалі беларускі горад. Паводле сюжэту, выведнікі вывучаюць фота з Масквы, зробленае камерай відэаназірання ля банкамата — ля прылады стаіць мужчына і здымае наяўныя грошы. Аднак на гэтым фота пазначаныя месца і час: “Улица Пролетарская. Беларусбанк. 17 студзеня 2018”.

Невядома, адкуль стваральнікі французскага шоў узялі гэты здымак, але ён цалкам нагадвае кадр з нейкай крымінальнай хронікі, якая магла праходзіць на беларускім тэлебачанні.

Застаецца толькі здагадвацца, у якім горадзе зрабілі гэты кадр, бо, напрыклад, у Мінску няма вуліцы Пралетарскай.

У французскім серыяле на “фота з Масквы” — беларускі подпіс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі