У Ганцавічах хлопец распавёў, што яго кінула дзяўчына, а потым павесіўся
У Ганцавічах павесіўся 23-гадовы хлопец. Як паведамляе “Першы рэгіён”, трагедыя здарылася ў ноч на 23 жніўня. Млады чалавек на імя Ілля напярэдадні адпачываў у кампаніі сяброў.
Пазней яны распавялі, што хлопец быў вясёлы і ніякіх прыкметаў устурбаванасці ў яго паводзінах не было. Ён толькі ў двух словах згадаў, што яго кінула дзяўчына, але быў у гуморы і жартаваў. Калі ў пэўны момант ён пакінуў кампанію, ніхто не мог уявіць, чым гэта скончыцца. На наступны дзень Іллю знайшлі мёртвым.
Праверкай па факце інцыдэнту займаецца Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта.