У Гарадоцкім раёне супрацоўнікі МНС выратавалі рыбака (фота)
У Гарадоцкім раёне супрацоўнікі МНС выратавалі рыбака. Ён праваліўся пад лёд у 40 метрах ад берагу.
Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай 16 лістапада на возеры Ласвіда каля вёскі Баталі. Ратавальнікі выцягнулі ў палонкі мужчыну з дапамогай ратавальнай вяроўкі і круга, лесвіцы-палкі. Пацярпелага перадалі медыкам. Рыбака шпіталізавалі з пераахалоджваннем.
Фота: mchs.gov.by