У Гданьску падчас праверкі прадпрыемстваў знайшлі дзясяткі беларусаў-нелегалаў

У Гданьску падчас праверкі прадпрыемстваў знайшлі дзясяткі беларусаў-нелегалаў

У Гданьску супрацоўнікі памежнай службы правялі праверкі дзвюх кампаній, якія займаюцца будаўніцтвам і вытворчасцю кантэйнераў. Сярод амаль паўтысячы рабочых-замежнікаў выявілі 61 нелегала — у асноўным беларусаў і ўкраінцаў. У гэтых людзей не было дазволу на працу, а ў некаторых — дазволу на часовае знаходжанне ў Польшчы. Высветлілася, што працадаўцы своечасова не паведамілі ў бюро па працаўладкаванні пра тое, што ў іх ёсць рабочыя з краін замежжа. Цяпер кампаніі атрымаюць штрафы.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 31.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі