У Германіі памёр другі баскетбаліст, паранены нажом на вуліцы
Украінскія падлеткі выступалі за нямецкі баскетбольны клуб, ілюстрацыйнае фота
Памёр другі ўкраінскі баскетбаліст, які атрымаў нажавое раненне на вуліцы ў Германіі. Арцёму Казачэнку было 18 гадоў. Яго суайчыннік і партнёр па камандзе 17-гадовы Уладзімір Ермакоў памёр адразу пасля нападзення.
Амаль два тыдні пасля нападу Казачэнка знаходзіўся ў рэанімацыі. У апошнія дні яго стан рэзка пагоршыўся, і выратаваць яго не ўдалося, пра гэта паведамілі ў сацсетках нямецкага клуба, за які гулялі ўкраінскія падлеткі.
Інцыдэнт адбыўся на аўтобусным прыпынку ў горадзе Аберхаўзен. Паміж украінскімі спартсменамі і групай іншых падлеткаў узнікла сварка, пазней яна перарасла ў бойку. Быў скарыстаны нож. Пасля гэтага злачынцы ўцяклі. Пазней паліцыі ўдалося затрымаць дваіх — 15-гадовага падлетка нямецка-турэцкага паходжання і 14-гадовага хлопца нямецка-грэцкага паходжання. Раней яны ўжо траплялі ў поле зроку паліцыі.
Як піша Bild, 15-гадовы нападаючы нанёс двум украінцам у агульнай складанасці дзевяць удараў нажом у грудную клетку і жывот.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.