У Германіі затрымалі беларуску, якая пад наркотыкамі везла ў машыне сірыйцаў

Здарэнне адбылося ў Саксоніі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Здарэнне адбылося ў Саксоніі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Германіі затрымалі беларуску, якая пад наркотыкамі везла ў машыне групу сірыйцаў. 54-гадовая жанчына справакавала аварыю на трасе ў Саксоніі, з-за чаго ёй і зацікавілася паліцыя. Па даных праваахоўнікаў, здарэнне адбылося 17 красавіка. У выніку ДТЗ ніхто з людзей не пацярпеў, але быў пашкоджаны аўтамабіль немкі.

Падчас пошукаў паліцыя выявіла сем мужчын без дакументаў, якія пасля аварыі ўцяклі з машыны беларускі. Яны распавялі, што прыехалі з Сірыі. Мужчын узялі пад варту, а ў далейшым перадалі ў распараджэнне службаў, якія займаюцца ўцекачамі.

У беларускі не было пасведчання кіроўцы. У паліцэйскіх узніклі падазрэнні, што яна кіравала аўтамабілем пад уздзеяннем адурманьваючых рэчываў. Распачатая справа "па падазрэнні ў незаконным увозе замежнікаў пры небяспечных для жыцця абставінах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі