У Гомеле жанчына трапіла пад мікрааўтобус і загінула

У Гомеле жанчына трапіла пад мікрааўтобус і загінула

У Гомеле загінула жанчына, яна трапіла пад мікрааўтобус, які рухаўся заднім ходам. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, здарэнне адбылося ў аўторак, 6 сакавіка. Мікрааўтобус выязджаў са двара жылога дома недалёка ад цэнтральнага рынку. Жанчына атрымала цяжкія траўмы і памерла на месцы. Вядома, што ёй было 57 гадоў.

Па гэтым факце праваахоўнікамі праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі