У Гомелі маршрутнае таксі пасля аўтааварыі сутыкнулася са сцяной крамы (фота)

У Гомелі маршрутнае таксі пасля аўтааварыі сутыкнулася са сцяной крамы (фота)

У суботу, 30 красавіка, каля 13.30 у цэнтры Гомеля адбылася аўтааварыя з удзелам маршрутнага таксі "Пежо". На скрыжаванні Савецкай вуліцы і вуліцы Камунараў яно сутыкнулася з аўтамабілем "Таёта". У выніку мікрааўтобус адкінула на сцяну крамы, а пасля — на тратуар. Пешаходы цудам паспелі адскочыць і не пацярпелі (па іншай інфармацыі адзін пешаход усё ж пацярпеў). А вось двое пасажыраў атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Адзначаецца, што ўдар маршруткі аб сцяну крамы быў такі моцны, што прадаўцы вырашылі, што "ўнівермаг узарваўся" і выбеглі на вуліцу, інфармуе БелаПАН.

А вось "Таёта" пасля аўтааварыі сутыкнулася з ліхтаром. Паводле папярэдняй інфармацыі, яе кіроўца не пацярпеў.

ДАІ праводзіць расследаванне.

У Гомелі маршрутнае таксі пасля аўтааварыі сутыкнулася са сцяной крамы (фота)
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі