У Гомелі мужчына выпіхнуў былую жонку з акна сёмага паверха

У Гомелі мужчына выпіхнуў былую жонку з акна сёмага паверха

У Гомелі 36-гадовы мужчына выпіхнуў былую жонку з акна сёмага паверха жылога дома. Здарэнне адбылося позна ўвечары ў нядзелю, 23 кастрычніка. Як паведаміла "Гомельскай праўдзе" афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, паміж мужчынай і жанчынай адбылася сварка. Яны развяліся ў верасні бягучага года, але працягвалі жыць разам у трохпакаёвай кватэры. У іх ёсць дзве маленькія дочкі-школьніцы. БЕЛТА дадае, што адна з дзяўчынак бачыла, як бацька выкінуў у акно яе маму.

Пасля таго, як мужчына выпіхнуў жонку з акна, ён сам патэлефанаваў у міліцыю і чакаў прыезду праваахоўнікаў. 38-гадовая жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане. Адзначаецца, што зламыснік быў цвярозы. У яго адносінах распачалі крымінальную справу за замах на забойства з асаблівай жорсткасцю. Раней мужчына ўжо меў праблемы з законам, летась быў асуджаны за нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання, яго аштрафавалі. Ён працаваў кіроўцам аднаго з прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі