У Гомелі на стадыёне гімназіі знайшлі цела павешанага падлетка
У Гомелі на стадыёне мясцовай гімназіі №36 раніцай 6 студзеня знайшлі цела падлетка. 16-гадовы хлопец вісеў у пятлі. Ён быў навучэнцам аднаго з гомельскіх каледжаў, піша “Гомельская праўда”.
Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу паводле ч.2 арт.145 (давядзенне да самагубства непаўналетняга) Крымінальнага кодэкса. Гэта звычайная працэдура ў такіх выпадках, каб правесці разбіральніцтва.
Цяпер вядзецца следства, дапытваюцца родныя і знаёмыя загінулага, высвятляюцца абставіны здарэння. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.