У Гомелі расстралялі лася, які пашкодзіў 6 аўтамабіляў і параніў мужчыну (фота)
У Гомелі расстралялі лася, які пашкодзіў 6 аўтамабіляў і параніў 30-гадовага мужчыну. Здарэнне адбылося раніцай 15 кастрычніка на тэрыторыі гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыва № 25 па вуліцы Барысенкі, куды прыйшла агрэсіўная жывёла. Туды выклікалі міліцыю.
Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, участковы міліцыянер, які прыбыў на месца, вырашыў спыніць лася з дапамогай табельнай зброі. Аднак 6 стрэлаў з пісталета жывёлу не спынілі. У гэты момант прыехала следча-аператыўная група. Міліцыянер, які ўваходзіў у яе, выкарыстаў аўтамат Калашнікава і зрабіў 7 стрэлаў. Лось быў забіты.
Фота: uvd.gomel.by