У Гомелі ратавальнікі вызвалялі жанчыну, якая трапіла пад аўтобус (фота)
У Гомелі ратавальнікі вызвалялі жанчыну, якая трапіла пад аўтобус. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 11 траўня. Як паведамляе прэс-служба МНС, на рэгуляваным пешаходным пераходзе аўтобус паехаў на пенсіянерку. Яна аказалася заціснутая пад МАЗам, страціла прытомнасць.
Ратавальнікі вызвалілі 70-гадовую пацярпелую і перадалі медыкам. Яна атрымала траўмы і была шпіталізавана ў абласную бальніцу.
Фота: 112.by