У Гомелі ў гарадскім аўтобусе 10-гадовая дзяўчынка зламала руку

У Гомелі ў гарадскім аўтобусе 10-гадовая дзяўчынка зламала руку

У Гомелі ў гарадскім аўтобусе 10-гадовая дзяўчынка зламала руку. Здарэнне адбылося 5 верасня. Падчас тармажэння перад прыпынкам грамадскага транспарту на дзяўчынку зваліўся пасажыр і прыціснуў яе правую руку да поручня.

Як інфармуе БелаПАН, пацярпелая нічога не сказала кіроўцу, а накіравалася дахаты. Толькі праз некалькі гадзін яна звярнулася ў бальніцу. Ёй паставілі дыягназ "закрыты пералом правай прамянёвай косткі" ды аказалі першую меддапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі