У Гомелі ў гаражы згарэлі дзве машыны

У Гомелі ў гаражы згарэлі дзве машыны

У Гомелі дзве легкавыя машыны згарэлі ў гаражы — інцыдэнт адбыўся ўвечары 5 студзеня ў гаражным кааператыве на вуліцы Тэкстыльная.

Узгаранне пачалося ў цагляным гаражы і на іншыя збудаванні агонь не перакінуўся. Выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Ніхто не пацярпеў. Аўтамабілі Mercedes-Benz W124 і Ford Escort цалкам знішчаныя.

Прычынай здарэння магло стаць парушэнне правілаў пажарная бяспекі падчас правядзення агнявых працаў, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі