У Гомелі ў маршрутцы п'яны мужчына распыліў газ з балончыка

У Гомелі ў маршрутцы п'яны мужчына распыліў газ з балончыка

У Гомелі ў маршрутцы п'яны мужчына распыліў газ з балончыка. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, перад гэтым хуліган ударыў у твар мужчыну, які сядзеў на суседнім сядзенні. Менавіта яму ў вочы ён і распыліў газ.

33-гадовага зламысніка затрымалі амапаўцы, у яго адносінах распачалі крымінальную справу. Вядома, што мужчына жыве ў Гомелі і нідзе не працуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі