У Гомелі ў неагароджаную яму з вадой праваліўся шасцігадовы хлопчык (фота)

У Гомелі ў неагароджаную яму з вадой праваліўся шасцігадовы хлопчык (фота)

На вуліцы Мазурава ў Гомелі адбылося здарэнне, якое магло скончыцца трагічна для шасцігадовага хлопчыка. Як паведаміла ў сацсетках гамяльчанка Марына Ходас, яе сын праваліўся ў глыбокую неагароджаную яму з вадой каля пешаходнай дарожкі.

"Вярталіся з сынам са школы, сын выбег з машыны і вырашыў зрэзаць шлях. Сышоў з тратуарнай пліткі на зямлю і тут жа праваліўся — у яму з вадой глыбінёй метры два. Баюся нават уявіць, што магло адбыцца, не апыніся я побач", — перадае tut.by словы жанчыны.

Гамяльчанка разам з іншымі жыхарамі дома пазначыла небяспечны ўчастак з дапамогай цэглы і выклікалі аварыйную брыгаду водаканала. Пасля гэтага спецыяліста агарадзілі яму плотам.

У КВУП "Гомельводаканал" тлумачаць абвал грунту тым, што ў гэтым месцы праіржавела верхняя частка каналізацыйнай трубы. На месцы абвалу цяпер ідуць аднаўленчыя работы.

У Гомелі ў неагароджаную яму з вадой праваліўся шасцігадовы хлопчык (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі