У Гомелі ў жанчыны скралі грошы для аперацыі дзіцяці
У Гомелі ў жанчыны скралі грошы, якія яна сабрала для аперацыі свайму дзіцяці: 1645 еўра, 320 долараў і 75 рублёў. У адным з гандлёвых цэнтраў у яе ўпаў кашалёк. У той момант жанчына стаяла ў чарзе ў касу. На відэа відаць, што кашалёк падняла невядомая жанчына, пасля чаго пакінула гандлёвы цэнтр. Цяпер яе шукае міліцыя.
Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч, праваахоўнікі высвятляюць асобу зламысніцы. Ёй на выгляд 40-45 гадоў. Міліцыя распаўсюдзіла здымак гэтай жанчыны.