У Гомелі выпала 72,8 мм ападкаў за палову сутак: наступствы патопу
У Гомелі працягваецца сапраўдны патоп. Паводле звестак МНС, у суботу з 3.00 да 13.30 у горадзе выпала 72,8 мм ападкаў пры сярэднемесячнай норме 91 мм. У выніку зафіксаваныя шматлікія падтапленні:
- 65 падворкаў;
- 11 участкаў дарог;
- падвалаў сярэдняй школы і прыватнага складу;
- 2 крамаў прамысловых тавараў;
- 3 шматкватэрных жылых дамоў;
- 45 прыватных дамоў.
Апроч таго, прыпыняўся рух 10 тралейбусных і 9 аўтобусных маршрутаў. У 4 населеных пунктах Гомельскага раёна падтапіла 12 падворкаў і 1 участак аўтамабільнай дарогі. Быў таксама 1 выпадак падзення дрэва на праезную частку.