У Гомелі загінуў рабочы, які мяняў лямпачку, стоячы на даху крана

У Гомелі загінуў рабочы, які мяняў лямпачку, стоячы на даху крана

У Гомелі загінуў 36-гадовы рабочы, якія мяняў лямпачку, стоячы на даху крана. Трагічнае здарэнне адбылося на ААТ "СтанкаГомель". Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, у цэху кранаўшчык залез на дах кабіны крана, каб выкруціць лямпачку напальвання са свяцільні ў столі. Пры спуску ён спатыкнуўся і зваліўся галавой на рэйкі электракантактнай цялежкі. Ад удару мужчына страціў прытомнасць і памёр.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі рабочага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі