У Гомелі затрымалі яшчэ пяць чалавек

Затрыманне ў Гомелі

Затрыманне ў Гомелі / Telegram

У Гомелі затрымалі яшчэ пяць чалавек. Мужчыны кажуць на відэа сілавікоў, што былі падпісаныя на рэсурсы, якія ў РБ прызналі "экстрэмісцкімі". У затрыманнях удзельнічаў АМАП. Як мінімум у адным выпадку сілавікі ламалі дзверы кватэры. Верагодна, некаторых жыхароў Гомеля схапілі на працы.

Што чакае затрыманых, не ўдакладняецца.

Затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі. У Гомелі за "экстрэмізм" нядаўна затрымалі дырэктара IT‑кампаніі. Днямі ў Полацку і Наваполацку схапілі каля 40 чалавек.

У Гомелі затрымалі яшчэ пяць чалавек
t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі