Мясцовыя сілавікі рэдка лютуюць у маленькіх гарадах — часцей клічуць "абласных"

Пратэсты ў Беларусі

Пратэсты ў Беларусі / Еўрарадыё

Сілавікі, якія жывуць у тым самым горадзе, дзе дзейнічае грамадская арганізацыя, рэдка дэманструюць жорсткасць, вынікае з даследавання Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання BIPART.

"Самыя сур'ёзныя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека чынілі "прыезджыя" сілавікі, якіх прывозілі з іншых гарадоў ці рэгіёнаў", — пішуць аўтары даследавання са спасылкай на мясцовых актывістаў.

Даследаванне праводзілі акадэмічная дырэктарка Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (SYMPA) Таццяна Чуліцкая і дырэктарка SYMPA/BIPART Наталля Рабава. Аўтары даследавання вывучалі настроі той часткі беларускай грамадзянскай супольнасці, якая застаецца ў Беларусі.

 

Наймацней лютуюць прыезджыя сілавікі

Адзін з тых, хто пагадзіўся пагаварыць, успамінаў, што яшчэ ў 2020 годзе мясцовыя сілавікі сцвярджалі, што ставяцца да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці "з павагай".

"Яны кажуць: "Мы вас паважаем". Стараюцца нас так асабліва не тузаць. Ну, гэта нашы", — кажа суразмоўца аўтараў даследавання.

Затрымліваць гэтага актывіста ў свой час прыязджалі менавіта сілавікі з цэнтра. Хоць чалавек не супраціўляўся, яны заламалі яму рукі і надзелі кайданкі.

Аўтары даследавання заўважаюць: распаўсюджанае меркаванне, што ў цэлым на мясцовым узроўні (і асабліва ў адносна невялікіх населеных пунктах) сілавікі і чыноўнікі імкнуліся не дэманстраваць высокай ступені жорсткасці. Гэта датычыць і правядзення ператрусаў, і арыштаў, і допытаў актывістаў.

"Гэтая акалічнасць тлумачылася тым, што людзі, якія жывуць у адных і тых жа гарадах (асабліва невялікіх), лепш ведаюць адно аднаго, і сацыяльная дыстанцыя паміж імі меншая, у выніку чаго яны, альбо баючыся за сваю бяспеку і бяспеку сваіх сем'яў, альбо ў сілу іншых суб'ектыўных фактараў імкнуліся дзейнічаць у мадальнасці меншага гвалту", — пішуць аўтары.

Еўрарадыё расказвала вам гісторыю шматдзетнай жыхаркі Іванава Марыны Кіявец, чый аповед пацвярджае высновы даследавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі