У Гомелі збіраюцца выпускаць "аналаг швейцарскага шакаладу"

Чакаецца, што "аналаг" пачнуць выпускаць вясной / ctv.by
Чакаецца, што "аналаг" пачнуць выпускаць вясной / ctv.by

У Гомелі на мясцовай кандытарскай фабрыцы збіраюцца выпускаць "аналаг швейцарскага шакаладу", вытворца якога сышоў з беларускага рынку. Кошт інвестпраекта складае 13 мільёнаў рублёў. Ужо ідзе ўстаноўка новай вытворчай лініі, магутнасць якой — 1,5 тоны за гадзіну.

На прадпрыемстве кажуць, што ўжо распрацаваны і зацверджаны дзве рэцэптуры "элітнага шакаладу". Адна з іх — "шакалад горкі з апельсінам". Плітка будзе важыць 95-100 грамаў, а яе таўшчыня не перавысіць 5 мм. Чакаецца, што "аналаг" пачнуць выпускаць вясной. Для гомельскіх чыноўнікаў гэта не проста прадукт, а прыклад "імпартазамяшчэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі