У Гомельскай вобласці распачалі дзве крымінальная справы аб педафіліі
У Гомельскай вобласці за адзін дзень распачалі дзве крымінальная справы аб педафіліі. Па іх праходзяць жыхары Гомельскага і Лельчыцкага раёнаў.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, крымінальную справу па артыкуле “гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да малалетняй” (ч. 3 арт. 167 КК) распачалі ў адносінах 38-гадовага мужчыны. Пацярпелай прызналі яго пляменніцу, 2005 года нараджэння. Супрацьпраўныя дзеянні здзяйсняліся ў вёсцы ў Гомельскім раёне, куды дзяўчынка прыязджала ў госці да бабулі.
У Мазырскім раёне расследуецца крымінальная справа, распачатая ў адносінах да 45-гадовага жыхара Лельчыцкага раёна. Ён не мае сталага месца жыхарства, нідзе не працуе, пры гэтым злоўжывае алкагольнымі напоямі. У сярэдзіне лютага мужчына прыехаў у Мазыр, дзе начаваў у падвалах і ў пад’ездах дамоў. Увечары 20 лютага ён быў у стане алкагольнага ап’янення і на тэхнічным паверсе дома здзейсніў распусныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыка, 2005 года нараджэння.
Абодва мужчыны знаходзяцца пад вартай.