У Гомельскай вобласці ратавалі сабак, якія ўпалі ў калодзежы (відэа)

У Гомельскай вобласці ратавалі сабак, якія ўпалі ў калодзежы (відэа)

У Гомельскай вобласці ратавалі сабак, якія ўпалі ў калодзежы. Здарэнні адбыліся ў Буда-Кашалёўскім і Калінкавіцкім раёнах. Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, у першым выпадку сабака ўпаў у закінуты калодзеж у пасёлку Чарот Буда-Кашалёўскага раёна. Раніцай 20 жніўня ратавальнікі яго дасталі з глыбіні 3,5 метры (гл. відэа).

Увечары ў панядзелак сабаку ратавалі ў Калінкавічах. Жывёла ўпала ў 2-метровы вадаправодны калодзеж. Адзначаецца, што ў абодвух выпадках сабакі не пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі