У Гомельскай вобласці трансляваўся зварот прадстаўнікоў палка Каліноўскага
Каліноўцы ў Бахмуце / t.me/belwarriors/
У Гомельскай вобласці на працягу гадзіны трансляваўся зварот прадстаўнікоў палка Каліноўскага. Як паведамляе @belsat, адбыўся ўзлом некалькіх беларускіх радыёстанцый. "Хацелі, каб нас пачулі не толькі беларускія вайскоўцы, але і беларусы, якія жывуць недалёка ад мяжы з Украінай. І такія акцыі будуць працягвацца", — кажуць яго арганізатары.
"Пачалося! Мы вырашылі, што хопіць ужо беларусам цярпець і слухаць па радыё бяздарных халуёў і расійскую прапаганду, — піша прэс-служба падраздзялення. — Хутка па ўсіх радыёстанцыях Беларусі будзе гучаць Полк Каліноўскага! Тэст атрымаўся!".
Полк Каліноўскага апублікаваў невялікі фрагмент звароту, але ёсць і больш поўная версія. У ім гаворка ідзе пра тое, што Беларусь знаходзіцца пад расійскай акупацыяй, і каліноўцы, якія ваююць за Украіну, вернуцца на радзіму, каб вызваліць яе ад дыктатара Аляксандра Лукашэнкі і расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.