У Гомельскім цырку падчас выступу сарвалася паветраная гімнастка (відэа)
У Гомельскім цырку паветраная гімнастка саравалася з вышыні падчас выступу і ўпала на падлогу. Як паведамляе “Гомельская праўда”, інцыдэнт адбыўся 5 студзеня падчас аднаго з паказаў. Адзін з паветраных акрабатаў не здолеў утрымаць партнёрку. Дзяўчына праляцела міма страховочной сеткі.
6 студзеня ў афіцыйнай суполцы цырка Вконтакте з'явіўся наступны запіс: “Юля па-ранейшаму пад пільным наглядам дактароў. Шкілет цэлы, пераломаў няма. Ёсць гематома галавы, але дактары кажуць, што пакуль хірургічнае ўмяшальніцтва не патрабуецца. Якім будзе самаадчуванне далей, пакажа толькі час. Мы ўсе трымаем за яе кулачкі! Яшчэ раз усім вялікі дзякуй за неабыякавасць!”