У Гомельскім раёне 58-гадоваму мужчыну дызель-цягнік адрэзаў галаву
У Гомельскім раёне 58-гадоваму мужчыну дызель-цягнік адрэзаў галаву. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 23 ліпеня на станцыі Зяброўка. Як інфармуе БЕЛТА, мужчына ўжываў алкагольныя напоі, пасля чаго пайшоў на платформу і лёг пад вагон цягніка, які якраз спыніўся. Машыністы чалавека не заўважылі. Асноўная версія ў праваахоўнікаў — суіцыд. Праводзіцца праверка, прызначаны экспертызы.
Ёсць інфармацыя, што загінулы быў інвалідам і раней ён ужо збіраўся звесці рахункі з жыццём.