У Гомельскім раёне бацька і сын спрабавалі адбіць у даішнікаў свайго сваяка
У Гомельскім раёне бацька і сын спрабавалі адбіць у даішнікаў свайго сваяка. Здарэнне адбылося ў пасёлку Паляна. Супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў аўтамабіль Kia, які спрабаваў ад іх уцячы. Высветлілася, што ім кіраваў мужчына ў стане алкагольнага ап'янення — у той вечар ён адзначаў юбілей.
Як інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, падчас праверкі дакументаў да даішнікаў падыйшлі 60-гадовы бацька кіроўцы і 30-гадовы яго брат. Яны паводзілі сябе агрэсіўна, хапалі даішнікаў за ўніформу, выказвалі пагрозы і патрабавалі адпусціць сваяка. Праваахоўнікам давялося выкарыстаць газавы балончык і табельную зброю (быў зроблены папераджальны стрэл), каб спыніць не зусім цвярозых хуліганаў (адзін з іх схапіў цагліну).
На месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу. Усіх траіх мужчын затрымалі. У адносінах бацькі і двух сыноў распачалі крымінальную справу па артыкуле "гвалт альбо пагроза ўжыцця гвалту ў адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.