У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт

У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт

У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт. Адбылося гэтае мерапрыемства ва Урыцкай сярэдняй школе. У актавай зале былі вучні ва ўзросце 13-17 гадоў. Раённая газета піша: "Яны на канкрэтным прыкладзе ўбачылі, што бывае з тымі, хто парушае закон". Бо "падлеткі часта прапускаюць міма вушэй шматразовыя навучанні педагогаў і органаў прафілактыкі".

Пакуль падлеткі сумавалі ў зале, у яе ўвялі ў кайданках 20-гадовага хлопца. І пракурор Гомельскага раёна Уладзіслаў Журакоўскі вырашаў, якую меру стрымання заслугоўвае малады чалавек, які абвінавачваецца ў хуліганстве і крадзяжы (у складзе групы асоб). Абвінавачанага пакінулі на час расследавання ў СІЗА.

Ужо нават у ААН ведаюць пра "пакаяльныя відэа" з дзецьмі і публічныя затрыманні падлеткаў у Беларусі, якія адбываюцца ў ХХІ стагоддзі.

У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт
Гэты і наступныя здымкі — sozhnews.by
У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт
У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт
У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт
У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт
У Гомельскім раёне школьнікаў збіралі глядзець на паказальны арышт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі