У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік
У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік, жыхар абласнога цэнтра. 8 кастрычніка мужчына пайшоў у лес і знік. Яго цела знайшлі толькі праз тыдзень. Пра гэта ў сацсетках паведаміў пошукава-выратавальны атрад "Сімуран". У пошуку зніклага ўдзельнічалі не толькі міліцыянеры, але і валанцёры.
Вядома, што цела знайшлі ў лесе каля аўтадарогі. Праводзіцца расследаванне. Раней паведамлялася, што мужчына быў інвалідам.
Днямі ў Шумілінскім раёне загінулі дзве пенсіянеркі, якія пайшлі ў лес па ягады і заблукалі.