У Горацкім раёне знайшлі дзяцей, якіх шукалі з вечара
Дзяцей знайшлі
У Горацкім раёне Магілёўскай вобласці з вечара шукалі дзяцей. Каля вёскі Мацюты зніклі хлопчык (2013 года нараджэння) і дзяўчынка (2010 г. н.). Як паведамлялі ратавальнікі, ім стала вядома пра знікненне дзяцей 31 сакавіка каля 21-й гадзіны. У пошуках удзельнічалі 34 чалавекі і 11 адзінак тэхнікі (з іх — 26 супрацоўнікаў МНС і 9 адзінак тэхнікі ратавальнікаў). Раніцай 1 красавіка ратавальнікі пісалі, што дзяцей яшчэ не знайшлі. Пошукі працягваліся.
Высветлілася, што дзеці насамрэч не зніклі, а самі сышлі з дому. Яны жылі ў прыёмнай сям'і. Вядома, што летам 11-гадовы хлопчык ужо збягаў, а 14-гадовую дзяўчынку два тыдні таму забралі з гора-сям'і.
Дзяцей знайшлі ў вёсцы Нікуліна Горацкага раёна. Яны схаваліся ў хляве аднаго з дамоў (у гэтым населеным пункце жыве біялагічная маці дзяўчынкі).
У сакавіку ў Пухавіцкім раёне шукалі дзяўчынак двух і чатырох гадоў, удзельнічалі больш за 600 чалавек. На шчасце іх знайшлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.