У Гродне адбылося першае сёлета ДТЗ з удзелам мапедыста

У Гродне адбылося першае сёлета ДТЗ з удзелам мапедыста

У Гродне адбылося першае сёлета ДТЗ з удзелам мапедыста. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, удзень 17 лютага на вуліцы Дзяржынскага ён затармазіў перад скрыжаваннем, калі ўключыўся чырвоны сігнал святлафора. Мапед занесла і ён упаў на правы бок. 48-гадовы мужчына атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы, знаходзіцца ў рэанімацыі.

Пра тое, што здарылася, распавёў мужчына, які ехаў у якасці пасажыра — знаёмы яго падвозіў да міні-рынку. Пасажыр падчас падзення ўдарыўся правай рукой, але патрэбы ў медыцынскай дапамозе не меў.

У Гродне адбылося першае сёлета ДТЗ з удзелам мапедыста
gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі