У Гродне актывіст выйшаў на волю пасля 13 сутак і быў асуджаны яшчэ на штраф

У Гродне актывіст выйшаў на волю пасля 13 сутак і быў асуджаны яшчэ на штраф

У Гродне прайшлі чарговыя суды над удзельнікамі акцыі “недармаедаў”, якая адбылася 15 сакавіка. Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Антон Вайцехаў атрымаў 10 сутак арышту за “выкрыкванне лозунгаў” і раздачу бел-чырвона-белых стужак з беларускім арнаментам. Яшчэ адзін актывіст БХД Мікалай Салянік адпраўлены за краты на 7 сутак. Як інфармуе Радыё Свабода, гродзенскі кіраўнік Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў аштрафаваны на 15 базавых (345 рублёў). За ўдзел у “маршы недармаедаў” ён нядаўна адбываў 13 сутак арышту, выйшаў на волю 27 сакавіка. Новы адміністрацыйны пратакол Саранчукову прыносілі ў камеру. Нібыта, нейкія падлеткі сказалі міліцыянерам, што атрымалі ад яго ўлёткі з заклікам на вулічную акцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі