У Гродне аўтамабіль без кіроўцы наехаў на пенсіянерку (фота)
У Гродне аўтамабіль Ford без кіроўцы наехаў на пенсіянерку. Здарэнне адбылося ў аўторак у другой палове дня. Па словах мужчыны, ён пакінуў легкавік у двары (паставіў на ручны тормаз і перадачу) і пайшоў дахаты. Праз нейкі час машына знікла. Мужчына пабачыў непадалёку жанчыну, якая ляжала на пешаходнай дарожцы. Высветлілася, што Ford паехаў і збіў пенсіянерку, а пасля працягнуў рух і апынуўся ў кювеце.
Жанчына атрымала траўмы, яе шпіталізавалі. Хуткую і міліцыю выклікаў сам кіроўца, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.
Падобнае здарэнне адбылося 14 траўня ў Віцебску. Там Toyota без кіроўцы наехала на 70-гадовую жанчыну, яна загінула.
Фота: gaigrodno.by