У Гродне для школьнікаў арганізавалі экскурсію ў ізалятар часовага ўтрымання
Дзяцей спрабуюць заахвоціць будучым звязаць свой лёс з міліцыяй
У Гродне для школьнікаў арганізавалі экскурсію ў ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. Прэс-служба міліцыі піша, што яна вельмі ўразіла хлопчыкаў і дзяўчынак. Найбольш, чым усё іншае, што ім паказалі (а давалі патрымаць у руках зброю). Супрацоўнікі ізалятара "не толькі паказалі, як утрымлівацца пад вартай правапарушальнікі, але і распавялі хто і за што трапляе ў такія ўмовы". Як вядома, за кратамі знаходзіцца нямала гродзенцаў, якія трапілі пад палітычныя рэпрэсіі. Таму, відаць, школьнікам гаварылі і пра "экстрэмістаў".
Міліцыянеры падкрэсліваюць, што экскурсіі для дзяцей ладзяць рэгулярна — спрабуюць заахвоціць іх у будучым звязаць свой лёс з органамі ўнутраных спраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.