У Гродне дзіця на ровары трапіла пад трактар і загінула

У Гродне дзіця на ровары трапіла пад трактар і загінула

У Гродне дзіця на ровары трапіла пад колы трактара і загінула. Пра гэтае здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося сёння прыкладна ў 14.00 на вуліцы Юбілейнай. Пакуль невядома, якім чынам трактар мог збіць маленькага раварыста.

Інцыдэнт расследуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі