У Гродне дзяўчынцы, якая ўпала з 8-га паверха, правялі ўнікальную аперацыю
Аперацыя ў Гродне
У Гродне дзяўчынцы, якая ў пачатку траўня ўпала з акна восьмага паверха (маці на некалькі хвілін адлучылася з кватэры, а ў гэты час яе маленькая дачка самастойна залезла на падваконнік і адкрыла акно), правялі ўнікальную аперацыю на пазваночніку. Цяпер жыццё дзіцяці па-за небяспекай, паведамляе Мінаховы здароўя.
Пры падзенні дзяўчынка атрымала шматлікія траўмы. Было вырашана ўстанавіць "спецыяльную стабілізуючую канструкцыю на пашкоджаным пазваночніку". Аперацыю ў абласной дзіцячай бальніцы зрабілі з удзелам спецыялістаў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, якія прыехалі з Мінска ў Гродна. Лекары ўсталявалі дзіцяці спінальную сістэму, якая зафіксавала пазваночнік — гэта дапаможа "вертыкалізаваць пацыента і максімальна актывізаваць яго рухі".
Плануецца далейшая дапамога дзяўчынцы пры выкарыстанні "самых сучасных тэхналогій".
Пра ўзрост дзіцяці не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.