У Гродне дзяўчыну не толькі закавалі ў кайданкі, але і "скінулі" з моста

У Гродне дзяўчыну не толькі закавалі ў кайданкі, але і "скінулі" з моста

Жыхар Гродна, якога шукала міліцыя, сам звярнуўся да праваахоўнікаў. Як паведамляла Еўрарадыё, жанчына-сведка распавяла міліцыянерам, што невядомы малады чалавек вёў па Савецкай вуліцы жанчыну ў кайданках. Каб праверыць, ці ёсць тут крымінал, ці гэта жарт, міліцыя распаўсюдзіла фота хлопца.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, малады чалавек распавёў па тэлефоне, што гэта быў сюрпрыз, які ён зрабіў сваёй жонцы ў яе дзень нараджэння. 24-гадовы гродзенец купіў кайданкі ў краме "Паляўнічы і рыбалоў", надзеў іх на рукі жонкі і адвёў яе да аднаго з мастоў, адкуль яе "скінуў". Праўда, адбывалася гэта па ўсіх правілах бяспекі, паколькі была замоўленая адпаведная паслуга джампінга.

У Гродне дзяўчыну не толькі закавалі ў кайданкі, але і "скінулі" з моста
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі