У Гродне кіроўца аўтобуса на вачах у пасажыраў скокнуў з моста ў раку
У Гродне 57-гадовы кіроўца гарадскога аўтобуса на вачах у пасажыраў скокнуў з моста ў раку. Інцыдэнт адбыўся сёння ў абед — у 14.19 на выратавальную станцыю “Цэнтральная” паступіла паведамленне, што ў Нёмане ў раёне Каложскай царквы знаходзіцца чалавек. Выратавальны катэр быў на месцы праз тры хвіліны. Мужчыну дасталі з вады і перадалі медыкам хуткай.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Гродзенскага аблвыканкама, кіроўца ў пэўны момант спыніў аўтобус на мосце цераз раку, выйшаў з салону, пералез цераз агароджу і на вачах у пасажыраў рынуўся ў ваду з вышыні ў 20 метраў.