У Гродне кіроўца наехаў на пешахода, які ляжаў на дарозе

У Гродне кіроўца наехаў на пешахода, які ляжаў на дарозе

У Гродне затрымалі кіроўцу, які здзейсніў смяротны наезд на пешахода. Здарэнне адбылося позна ўвечары 9 чэрвеня. 33-гадовы мясцовы жыхар прыкладна ў 23.00 ехаў на сваім аўтамабілі “Пежо” на працу ў начную змену. Каля чыгуначнага пераезду станцыі Аульс ён пабачыў на дарозе перашкоду, але не змог пазбегнуць наезду. Пазней ёй зразумеў, што наехаў на чалавека, які ляжаў на дарозе. Гэта быў 24-гадовы хлопец, не абазначаны флікерамі. Ён загінуў.

Кіроўца спужаўся і вярнуўся ў горад, паездзіў па ім і пакінуў машыну на прывакзальнай плошчы. На працу ён дабраўся на таксоўцы.

Міліцыя, якая расследавала дарожнае здарэнне, вырашыла, што наезд мог здзейсніць нехта з супрацоўнікаў прадпрыемстваў з кругласуткавым цыклам. Так яны і выйшлі на віноўніка аварыі, які прызнаўся ў здзейсненым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі