У Гродне мужчына памёр пасля ўжывання невядомых наркотыкаў

У Гродне мужчына памёр пасля ўжывання невядомых наркотыкаў

У Гродне мужчына памёр пасля ўжывання невядомых наркотыкаў. Здарэнне адбылося яшчэ 4 снежня мінулага года. 32-гадовы мужчына выклікаў хуткую, сказаў, што яго 29-гадовы знаёмы страціў прытомнасць. Аднак было запозна — мужчына памёр. Высветлілася, што яны распівалі алкагольныя напоі і ўжывалі наркатычныя сродкі, якія купілі ў невядомых асобаў. Прытомнасць страцілі абодва, але апрытомнеў толькі гаспадар кватэры.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, абодва мужчыны мелі наркатычную залежнасць. Спробы распачаць лячэнне рабіў толькі той мужчына, які застаўся жывы. Абодва прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Следчыя займаюцца пошукам асобаў, якія прадалі наркотыкі. Для высвятлення прычыны смерці гродзенца прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі