У Гродне пасажыр напаў на кантралёрку
Напад на кантралёра грамадскага транспарту адбыўся ў Гродне на мінулых выходных. Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Тралейбус пад'ехаў на прыпынак "Універсам Кастрычніцкі" па вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Там у транспарт зайшла 39-гадовая кантралёрка, якая стала правяраць у пасажыраў аплату праезду. Выявілася, што 59-гадовы мужчына ехаў "зайцам". Кантралёрка папрасіла яго выйсці для разбору. Аднак пасажыр штурхнуў жанчыну, у выніку яна атрымала удар грудной клеткі і пашкодзіла палец на руцэ.
Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі мужчыну. На яго пачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да службовай асобы.