У Гродне пенсіянера знайшлі мёртвым пасля трох дзён пошукаў

У Гродне пенсіянера знайшлі мёртвым пасля трох дзён пошукаў

Зніклага гродзенскага пенсіянера знайшлі мёртвым пасля трох дзён пошукаў. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, 81-гадовы мужчына сышоў з дома 29 ліпеня. Яго шукалі праваахоўнікі і неабыякавыя людзі.

Позна ўвечары 1 жніўня ў рацэ Нёман ля вёскі Кашэўнікі знайшлі цела мужчыны без відавочных прыкметаў гвалтоўнай смерці. Пазней высветлілася, што гэта і ёсць абвешчаны ў вышук пенсіянер.

Цяпер міліцыя высвятляе прычыны яго смерці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі